Прэзентацыя кнігі Іны Соркінай

Кажуць, што беларуская нацыя згубілася недзе па дарозе з вёскі ў горад… Можа ў Мястэчку?

Гісторык Іна Соркіна (Пуставая) напісала кнігу “Мястэчкі Беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 ст.” (Вільня: ЕГУ, 2010. – 488с.)

1.jpg

Шаноўныя сябры!

Запрашаем на сустрэчу з аўтаркай кнігі пра беларускія мястэчкі Інай Соркінай (Пуставой). Вас чакае не толькі прэзентацыя даследавання, але  таксама і віртуальная экскурсія па даўніх мястэчках Беларусі, у тым ліку ў чароўны і поліканфесійны свет Капыля.

Калі мы шукаем свій гістарычны брэнд, то гэта – беларускае мястэчка, перакананая даследчыца Іна Соркіна: Мястэчка – гэта не толькі пераходны паміж вёскай і горадам тып паселішча, гэта самадастатковая адметная з’ява грамадскага, побытавага і культурнага жыцця Беларусі, гэта мікрамадэль Беларусі, наш гістарычны брэнд.

Запрашаем на прэзентацыю кнігі Іны Соркінай (Пуставой) – Капыль, пятніца, 2 красавіка, 12.00, Дом культуры. Уваход вольны!