Навукова-практычная канферэнцыя

19 кастрычніка 2012 года ў Капылі адбылася навукова-практычная канферэнцыя на тэму: «Капыль. Праблемы гісторыі горада і рэгіёна«.

 

Пры падтрымцы аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Гродзенскага Дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Капыльскага раённай выканаўчага камітэта дадзенае мерапрыемства было прысвечана 360-годдзю надання прывілеі на магдэбургскае права Капылю.

 

Адметнасцю канферэнцыі сталі не толькі цікавыя даклады шматлікіх навукоўцаў, але і прэзентацыя кнігі «Капыль і магдэбурскае права: карысы гісторыі горада ХІV — ХІХ стагоддзяў».