Лит. объединение «Вясёлка»

Уладзімір Пасюкевіч

КАПЫЛЬ У ПАМЯЦІ ЖЫВЕ.

Як часам смутак ахапляе
Душу шчамліваю слязой.
Лячу ў Капыль і ён натхняе,
Ўздымае дух мой і настрой.

Люблю я дзіўныя пагоркі
Цмкава ноччу ў час вясны
Як сцелюць свет тут месяц, зоркі
— Прывідаў таінства красы.

А ранкам шчэбет птушак хорам
Мне радасць сэрцу прыдае.
І песні льюцца ў небе звонам.
І зноў я ў мілай старане.

Капыль мой родны, белакрылы
Тваіх абшараў бачны сны
І бор скабіншчыны і крылы
Буслоў размах, уздых вясны.

І рэчка каменка вілася.
З глыбінь вякоў цякла між гор.
Цяпер красою разлілася
Пакрыла возерам прастор.

Былым шумяць кусты пагоркаў,
Я бегаў малым хлапцом
Па замчышчу далёкіх продкаў
Дзе вечнасць звязана з жыццём.

Мне любы раннія туманы
— Прывідаў смутныя мяжы.
Даўнін Капыля свет мне вабны,
Што часта мрояцца ў душы.

Дымяць легендаю курганы
Іх веліч мужнасцю гучыць.
Жыве дух памяці між намі
Хто мог Капыль свой бараніць.

Бывала, увечар цішынёю
Глядзіш з-пад Шастакоў, здалёк
Над Капылём, як над зямлёю
Касцёл у вежах, як вянок.

І хараственны сімвал вечны
Застаўся памятным для нас,
Бо знік вякоў след недарэчна
То быў нядобры, кепскі час.

Заўжды мне душу хвалявалі
Віхуры воблакаў, зарніц.
Душа і сэрца трапяталі
Ад дзіўных казак-таямніц.

Сасновы лес быў непаўторны
Ён рос уздоўжусёй гары.
Які прыгожы быў, чароўны.
Любіў я марыць ля сасны.

Шумелі сосен верхавіны
Яны як сведкі даўніны
Гадоў мінулых успаміны,
Пра час далёкай старызны.

Гксты, дрымучы, векапомны
Цягнуўся лес яшчэ глыбей.
Ён быў трывожны, невядомы
— Там дух прывідаў, злых начэй.

І шмат цікавых, згадак розных
Таемных, дзіўных іх клубкоў.
Магутных, вечных дрэў цудоўных.
І месцаў тых, дзе шмат грыбоў.

А лета цудам нас дарыла
Малін тут колькі, а суніц!
І пах нектарны шчодра, міла
Заўсёды ў чырвані гарыць.

Уздым пачуццяў незабыўны.
І юнасць глянула з цішы.
Дзяцінства, сталасць неразрыўна
Жывуць у сэрцы і душы.

Цяпер лес новы адрадзіўся
Пасля вайны шуміць, расце
Наш вечны лес той не забыўся
У маленстве памятным жыве.

СЛЯДЫ, ЯК ПАМЯЦЬ.

Быццём капыль жыве наш новым
Быў розны лёс яго ў вяках.
Ён шмат пражыў жыццём суровым,
Трагічнасць бачыцца ў слядах.

Як манумент без крыл арліных,
Застала замчышча тут сном.
Пад ім крыніца, плынь з глыбіні,
Бруіць з мінуўшчыны, як шторм.

Штарміць, як помнікам былінным,
Стагоддзяў даўнішніх падзей,
У бітвах замак жыў нястрымных,
Агнём знішчаў злы ліхадзей.

А побач, волаты-курганы
Іх веліч мужнасцю дыміць.
Крывёй згаралі продкаў раны,
Іх подзвіг нельга нам забыць.

Вайна грымела нашым часам,
І неймаверны жах тут жыў
Фашыст Капыль каварным махам,
Агнём, як смерчам апаліў.

Сляды руін, як кроўны раны,
Тут дух людскі ўзрасціў дамы
І ахапіўшы край абшырны
І стаў Капыль наш малады.

Яго, амаль, не раз знішчалі
І на былых ён рос слядах,
Іх нашы продкі адраджалі,
Заўжды, іх помняць у вяках.

МОЙ КРАЙ

Мой край злітаваны
Спрадвеку градой.
Пагоркамі званы
З зычлівай зарой.

Я рос тут пад небам,
Як колас з зямлі
І колас мне хлебам
Даў сіл узрасці.

Тут крылы мацнелі
Ў крыніцах дабра
І сэнсам сталелі
Сумленне, душа.

Тут сцежкай далёкай
Хадзіў я расой
Дарогай шарокай
Адкрыў свет красой.

Адсюль на абшары
Ўзляцеў юнаком
Здзяйсніў свае мары
І стаў мастаком.

А голас таемны:
— Свет сэрцам пазнай
І край свой напеўны
Ты ў песнях стварай.

Пачуеш нязмерны
Абшар свой зямны
Дзе скарб шуміць хлебны
Як радасці сны.

Паслухай, як б’ецца
Ў крыніцах выток
Адчуеш ты сэрцам
Свой родны куток.

Дзе ў ранні дубровы
Звіняць карані,
А ў вечары
Паюць салаўі.

Твой край салаўіны
Душу азарыць
І вобраз Айчыны
Красой загучыць.