Лит. объединение «Вясёлка»

Ядвіга Малевіч

КАПЫЛЮ – 725

Прайшло 700 гадоў плюс 25,
Калі паклалі першы камень,
Каб гарадок наш заснаваць –
Няшчадкам дар і памяць.
Дажджы ішлі, ішлі снягі,
Віхуры войнаў грозных…
Руіны, камяні тугі
Ляжалі, нібы слёзы.
Ярмо цярпець – роль не твая,
Пакутная Зямля.
Ішлі ў агонь ліхі вайны
Твае сыны, твае сыны!…
Ты не старэеш, і сляды стагоддзяў
Больш засталіся ў памяці тваёй,
Чым у вобліку. Але Зямлёй,
Што ўзняла Капыльская града
Ажно да сонца са свайго гнязда,
Мы ганарымся – ёсць на гэта права.
Жыві, Капыль, квітней, мужней на славу!

* * *

Мае радкі жыццё рыфмуе.
Пішу аб тым, што бачу, чую.
— Прыметнікавых фарбаў мала,-
Казалі “крытыкі” бывала.
— А ўвогулле спрабуй пісаць –
Не на спіне ж мяшкі цягаць.
— Не ў прыметніках
Красала.
Хачу каб праўда ў іх
Гучала.
І каб словам беларускім
Мёд я клала ўсім на
Вусны!

У памяць аб паэце-настаўніку.
Івану Іванавічу Пракарыне.
І ўсё ж чагось не дапісаў,
Хось роем думкі карагодзілі.
Ён крэсліў словы, як пісаў,
Што стану чуйнаму нашкодзілі…

Ён ведаў, што губляюцца гады
І новая – больш стомленая восень.
Не кожны крок – адступак ад бяды,
Не кожны ўзмах – “рывок для шчасця ў просень”.

І музы плеск быў морам сінім.
Ён вёслы вёў – і ноччу не да сну.
А колькі ў ім было Гальстрыма –
Хапіла б заўтрашняму дню!

У вачах маіх касяк той жураўліны,
Што плачам праразаў світанак томны…
З нябытам звенчан Іван Пракарына –
Памяць аб ім – майго сэрца званы.
2004

Мова

І цяпер з яе смяюцца,
зневажаюць,
А яна, нібы вадзіца,
Зазвінела і бруіцца
У гамонках, песнях звонкіх,
Прамяністых.
П’еш яе і не напіцца
Роднай мовы – чараўніцы.
Не змаўкай і не спыняйся,
Расцякайся, расцякайся
Над краямі, над краінамі
Касякамі жураўлінымі.