Лит. объединение «Вясёлка»

 

ТВОРЧАЯ ХАРАКТЭРЫСТЫКА ЛІТАБ’ЯДНАННЯ “Вяселка”

Кіраўнік літаб’яднання: Кухарчык Казімір Іосіфавіч нарадзіўся 1962 годзе ў в. Каменка Капыльскага раёна. У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі. З 1972 па 1995 гг. працаваў у рэдакцыі газеты “Слава працы”, з 1995 г. начальнік аддзела кадраў РТМА.
Сакратар літаб’яднання Серая Таццяна Пятроўна, 1960 года нараджэння. 1984 годзе скончыла МІК. Дырэктар Капыльскай ЦБС.

Літаб’яднане працуе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя А.Астрэйкі і РПП “Слава працы”.
Адрас: Капыль, Замкавая 1а.
E-mail: kopylbibl©mail.ru
Сайт:
Тэл.: 55-5-33.

Суквецце сёняшніх “Вясёлкаўцаў” – гэта маладыя расткі, таго літаб’яднання паэтаў, якому дала жыццё літаратурная старонка раённай газеты “Слава працы” 12 лістапада 1963 года.Як расце дзіця, так расло і распраўляла крылы наша літаратурнае аб’яднанне. Выйшлі на шырокую літаратурную дарогу Алесь Бельскі, Людміла Дрожжа, Ганна Кашуба, Сяргей Квіткевіч. Як добрую памяць трымаем у руках зборнік “Заручыны” Івана Пракарыны, які быў настаўнікам і бацькам большасці сённяшніх паэтаў.
Наша Капыльшчына з’яўляецца сённяшнім талентам невычэрпнай крыніцай натхнення. Натхненне – можа струменіць толькі з сэрца “вялікага чалавека”.
Няўмольна круціцца кола часу. С тых пор прайшло сорак і наступіў новы век. І дзякуй богу, што наш час увабраў у сябе ўсё лепшае адыходзячага стагоддзя, і паэзія жыве ў ім. “Вясёлкаўцы” XXI стагоддзя – гэта новае пакаленне, людзі рознага узросту, якіх аб’ядноўвае любоў да рыфмаванага слова, уменне укладваць сваю думку ў вершаваны радок.
Адпраўляем у літаратурную плынь нашы лепшыя сілы. З захапленнем працавалі на абласных злётах і надрукаваны ў абласных зборніках вершы Аляксандра Царкова, Аляксея Траццяка, Віталя Рыжкоўскага, Наталлі Наркевіч, Вікі Матусевіч. Мы ганарымся, што ў наша літаратурнае аб’яднанне прыйшлі такія паважаныя людзі як Уладзімір Маркавіч Пасюкевіч і Іван Сяргеевіч Жогла, і зусім маладыя творчыя сілы Наталля Дземідзенка, Вераніка Татур,Валянціна Берасневіч, Алена Шайпак.
Сёння ў далёкім Кіеве жыве Міхаіл Якаўлевіч Клішэвіч, зборнік вершаў“ Испытатель” ёсць у бібліятэцы. Палкоўнік запаса, кандыдат тэхнічных навук, выпрабавальнік ракетна-зенітных комплексаў, родам з вёскі Камсамольскае, якую любоўна ён называе яе гістарычным імем “Пукава”. Цікавы лёс апісаны у яго вершах.

Дарога ў творчасць – гэта вельмі складаны шлях, ён не усланы аксамітамі, а паўсядзённай працай пад рыфмаваннем радкоў.
Аб тым, што наша “Вяселка” прайшла доўгую дарогу жыцця сведчыць наша выстава.
А зборніку вершаў “Куток дзівосны гнездаў салаўіных” у 2005 спаўнілася пяць год. Колькі б не называлі мы імен, але лепшай візіткай кожнага аўтара, будуць яго творы. Для мяне асабіста, добры верш – гэта той, які прымушае мяне суперажываць, валодае “звышпатрабавальнасцю” пачуццяў.
Менавіта такія вершы, якія прымушаюць задумацца над жыццем, чалавекам піша Аляксей Траццяк, член абласнога клуба аматараў паэзіі “Жывіца”.
Стыль паэта-філосафа быў адзначаны і на чацвертым злеце маладых паэтаў Міншчыны, удзельнікам якога быў Аляксей, яго вершы надрукавалі ў зборніку “Нас слова Купалы да творчасці кліча”. Аляксей мае публікацыі ў рэспубліканскіх газетах. Трэба адзначыць, што Аляксей з’яўляецца строгім крытыкам для большасці нашых “вяселкаўцаў”.
Паэзія павінна быць філасофскай, публіцыстычнай. Асабліва сення, калі столькі людзей трэба абудзіць, заставіць павярнуцца да мастацкага слова.
Трэба адзначыць, што Аляксей шмат арганізацыйна працуе з літаб’яднаннем. Сення ен адкрыў для нас пачынаючага паэта Андрэя Фаміцкага, навучэнца 9 класа СШ № 2 імя Ц.Гартнага г. Капыля. Цяпер мы прадстаўляем уладальніцу чысцейшага лірычнага голасу Тамару Максімаўну Мінчэня.
Вершы Тамары Мінчэня становяцца вернымі спадарожнікамі чытачоў, яны ператвараюцца ў сяброў. Піша Тамара Максімаўна аб лёсе жанчыны, для дзяцей, у яе ёсць прыгожыя вершы аб нашым горадзе.
Блізкія па стылю вершы ў Любові Рыгораўны Мотуз. Трэба адзначыць, што гэта чалавек, які любіць жыцце, людзей, ведае і беражэ прыроду. Энтузіаст і маладая душой жанчына.

Калі мы сталі гаварыць пра старэйшае пакаленне, то прынцыповасцю пазіцый, нават у нейкай ступені катэгарычнасцю і патрабавальнасцю вызначаюцца вершы нашага ганаровага “вяселкаўца”, члена саюза мастакоў БССР, педагога, паэта, цудоўнага чалавека Уладзіміра Маркавіча Пасюкевіча.
Карціны У.М.Пасюкевіча ведаюць і любяць многія ў нашай краіне. Гледачу імпануе светлая лірычнасць вобразаў, тонкасць каларыту, пранікнёнае пачуцце прыгажосці роднай зямлі, яе людзей. У сталым узросце адчуў патрэбу пісаць. Эпіграфам да яго паэтычнай творчасці стануць радкі:
Мне скарбаў, багаццяў вялікіх не трэба
Спажыць бы усе тое, што я ўжо прыдбаў
А вершы пісаць адчуваю патрэбу,
Каб выказаць тое, што яшчэ не сказаў.

Кожнае новае пакаленне прыносіць ў літаб’яднанне нешта свае, жыццева і творча адметнае. Паэзія старэйшага пакалення характэрызуецца багаццем жыццевага вопыту.
Ядвігі Генрыхаўны Малевіч рыфмуе жыцце, свае пачуцці.

Да пакалення сталых аўтараў па праву адносіцца Іван Сяргеевіч Жогла, капылянін, які жыве на Случчыне. У яе вершах цікавыя жыццевыя замалеўкі, лёс чалавека. Іван Сяргеевіч, вам слова.

Гэта былі паэты старэйшага пакалення. А наша “Вяселка” ззяе колерам усіх узростаў. І з гонарам мы Вам прадстаўляем першую з іх Віку Матусевіч. Яна пераможца 14 злету “Юныя таленты Міншчыны”, яе вершы друкаваліся ў часопісах “Бярозка” і “Лесавік”.

Узыходзячай зоркай на паэтычным небасхіле нашага літаб’яднання з’яўляецца Наталля Лятчэня, яе вершы былі змешчаны ў зборніку “Нас слова Купалы да творчасці кліча”. Паэзія Наталлі легкая, празрыстая, струменіць з самага сэрца.
Вершы паэтаў-вясёлкаўцаў друкаваліся ў зборніках:
1. Куток дзівосны гн.здаў салаўіных: вершы членаў літаратурнага аб’яднання “Вясёлка”.- Капыль,1999. – 44с.

2. У творчасці радасць жыцця: вершы ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Вясёлка”. – Капыль, 2003 . – 28с.

3. Стан душы: вершы членаў літіратурнага аб’яднання “Вясёлка”, прысвечаныя 730-годдзю Капыля.- Капыль,2004. – 60с.

4. Вясёлыя кропелькі: зборнік вершаў і песень для дзяцей і пра дзяцей / Т.Мінчэня, В.Матусевіч, Н.Лятчэня, Л.Мотуз . – Мн.,2004 . -75с.

5. Бурштынавы россып: вершы паэтаў Міншчыны / А.Траццяк, Н.Дземідзенка, К.Кухарчык . – Мн.:ТАА “Каўчэг”, 2005 . – 80с.

6. Змитрович Т.Н. Солнечный луч: стихотворения. – Копыль, 2006 . – 36с.

7. Нас слова Купалы да творчасці кліча . – Выпуск 1- 6 / А.Царкоў, А.Траццяк, Н.Лятчэня, В.Рыжкоўскі, Н.Дземідзенка, А.Шайпак . – Мн.

8. Клишевич М.Я. Испытатель: автобиографическая поэма 1937 — … . – Киев, 2001 . – 336с.

Сакратар літаб’яднання Таццяна Серая.

Мікалай Майсюк

Мая вёска

Мая вёска, ты – мой лёс, мая надзея!
Я з табою, вёска, быццам маладзею,
А ваколіца твае дае мне сілы…
Не пакіну я цябе, куточак мілы…

Як мне вёску сваю не любіць!
Яна дзеўчынай вабна стаіць
Сярод соснаў, ялін і бяроз –
Да яе я карэннем прырос.

Тут жыве працавіты народ,
Любяць песні ў кожныі двары;
На прыродзе тут столькі прыгод!
Не любіць вёску нельга, сябры.

Летам выйдзеш у луг раніцой:
Травы мыюцца чыстай расой,
Заліваецца ў небе жаўрук,
Цягне дзеда на рэчку ўнук.

Як прыемна па лесе прайсці
Паглядзіце – якія дары!
Цуда большага нам не знайсці,
Чым ля роднае вёскі, сябры.

Я хачу, каб усе бераглі
Вугалок сваёй роднай зямлі:
Сваю вёску, рачулку і лес,
Дзе ляхаты цвіце белы бэз,

Дзе птушыныя песні – для нас,
Дзе нам радуюць вока звяры…
Хто пабудзе ў вёсцы хоць раз,
Той яе не забудзе, сябры.

* * *

Куток дзівосны гнёздаў салаўіных –
Капыльская радзімая зямля.
Нідзе няма другой такой мясціны,
Дзе б адпачыў душой і сэрцам я

Іду знаёмай сцежкаю лясною,
Смакую водар соснаў і бяроз …
Тваёй , мой край , любуюся красою,
Ад прыгажосці радасна да слёз .

Тут не адзін паэт расправіў крылы
Тут юнакі трымалі Лаўскі бой,
Наш бацька – Нёман людзям дорыць сілы,
Капыльская града нясе спакой.

Майго натхнення стала ты крыніцай,
І, дзе б ні быў, к табе вярнуся я…
Заўжды табой я буду ганарыцца,
Капыльская радзімая зямля.

Капыльская зямля, капыльская зямля
Ты – ружа беларускага вянка.
Няхай гучыць заўжды чароўная твая
У небе чыстым песня жаўрука!