Хвалей, Я.І. Прынцэса тусоўкі

Хвалей, Я.І. Прынцэса тусоўкі : аповесці : для сярэд. і ст. шк. узросту / Яўген Хвалей. – Мінск : Маст. літ., 2008. – 366 с. (бібліятэка школьніка).

У аповесці «Прынцэса тусоўкі» ўзняты сур’ёзныя праблемы сучаснай рэчаіснасці, найперш школьнай моладзі. Раскрываецца тэма гэтак званых тусовак, школьнай наркаманіі і таксікаманіі. Адна з гераінь твора праходзіць якраз такі шлях, які заканчваецца не толькі яе асабістым падзеннем, але і драмай для аднакласнікаў. Аповесць атрымала Пасведчанне чытацкіх сімпатый паводле вынікаў конкурсу водгукаў «Лепшая беларуская кніга». Аповесць «Анжэла з Былькаў» — у пэўнай ступені працяг папярэдняй. У ёй раскрыта тэма абітурыентаў 1990х, паказана, як можа паламацца жыццё юнага чалавека за месяц да здачы ўступных экзаменаў