ХІХ Кніжны кірмаш: уражанні


Наведвальнікамі кніжнай выставы былі загадчыца аддзела камплектавання цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А.Астрэйкі — Н.І. Данілкіна і бібліёграф першай катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Таццяна Гніцько. Яны дзеляцца сваімі уражаннямі і запрашаюць пазнаёміцца з пераможцамі 51-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2012»:

Удзельнікамі ХІХ Міжнароднай кніжнай выставы сталі кнігавыдаўцы з больш чым дваццаці краін. Ганаровы госць выставы — Венесуэла. На стэндзе прадстаўлены казкі, раманы, новая кніга «Венесуэла. Очарование юга» — фотаальбом венесуэльскіх краявідаў.
Выстава кожнай краіны была цікава па-свойму. Кожнае выдавецтва старалася прыцягнуць, зацікавіць свайго чытача. Выдавецтвамі былі арганізаваны сустрэчы з пісьменнікамі, праводзіліся прэзінтацыі, семінары, майстар-класы.


Пазнаеміліся з лепшымі кнігамі Беларусі пераможцамі 51-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2012».
Галоўную ўзнагароду конкурсу — Гран-пры ў намінацыі «Трыумф» — атрымала выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» за кнігу «Дзмітрый Струкаў. Альбом малюнкаў. 1864-1867», вельми прыемна, што гэта выданне есць і ў раеннай бібліятэцы. Нашы чытачы могуць дакрануцца да гэтага рарытэта і пазнаеміцца з унікальнымі замалеўкамі помнікаў архітэктуры, краявідаў, шэдэўраў дэкаратыўна-прыкладного мастацтва Беларусі.


Лепшай дзіцячай кнігай ў намінацыі «Разам з кнігай мы расцем» прызнаны кнігі :
Н. Голубевай «Сказки тетушкі Руфь» выдавецтва «Літаратура і Мастацтва»
«Сказки из волшебного сундучка» выдавецтва Свята-Елізавецінскага жаночага манастыра ў Мінску
«Беларускія народныя казкі» — выдавецтва «Мастацкая лтаратурв»
Перамогу у намінацыі «Залатыя скрыжалі» атрымала выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» за энцыклапедыю «Максім Багдановіч»


У намінацыі «Эўрыка» стала лепшай кніга Р.С. Матульскага “Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси. Ч. I. IX – начало XХ в.”, якая выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”.
У Капыльскай раеннай бібліятэцы імя А. Астрэйкі дзейнічая выстава прысвечаная Году кнігі, якая пазнаеміць вас з лепшымі кнігамі Беларусі.
Рады будзем бачыць усіх зацікаўленых у нашай бібліятэцы.