9 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры

Сёння культура цалкам увайшла ў наша жыццё. Нават не задумваючыся, мы карыстаемся яе здабыткамі: з задавальненнем ходзім на канцэрты і паказы кінафільмаў, любуемся музейнымі экспазіцыямі, наведваем бібліятэкі, навучаем сваіх дзяцей у школах мастацтваў. Але за ўсім гэтым стаіць напружаная праца людзей, якія імкнуцца, каб стварыць нам добры настрой, задаволіць нашы патрэбы ў мастацкім і эстэтычным развіцці, таму, шаноўныя работнікі культуры, ад усяго сэрца віньшуем Вас з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!

Жадаем Вам здзяйснення творчых планаў, дабрабыту ў вашыя сем’і, здароўя, шчасця, любові, усмешак, радасці!