15 верасня — Дзень бібліятэк

Паважаныя калегі, ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём бібліятэк!
Не адно стагоддзе бібліятэкі выконваюць ролю захавальніц нацыянальнай спадчыны, садзейнічаюць развіццю адукацыі, навукі, распаўсюджванню ведаў, умацаванню адзінай культурнай прасторы, а ў выніку — фарміраванню новага інтэлектуальнага грамадства.
Дазвольце выказаць сардэчныя словы падзякі за вашу бескарыслівую і плённую працу, кампетэнтнасць і талент.
Ад усёй душы жадаем вам добрага здароўя, асабістага шчасця, прафесійнага ўдасканалення і росту, ажыццяўлення творчых планаў, смелых задумак, паслядоўнасці, выніковасці ва ўсіх пачынаннях, шмат добрых чытачоў і прыемных сустрэч.

Аддзел культуры Капыльскага райвыканкама

Капыльская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў культуры

Т. П. СЕРАЯ, дырэктар Капыльскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы