Збароўскі, Э. Чарнобыльскія пантэоны : сны і явы

Збароўскі, Э. Чарнобыльскія пантэоны : сны і явы / Эдуард Збароўскі. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2012. – 240 с.

Кніга абгрунтоўвае перакананне аўтара ў тым, што катастрофа на ЧАЭС — сведчанне свцыяльна-гуманітарных наступстваў эры тэхнакратычнай цывілізацыі, якая дэманструе гістарычную памылку ў накірунку прагрэса. Замест працы над асабістай маральна-духоўнай дасканаласцю, чалавек стварае бездухоўнае акаляючае асяроддзе, дзеля спажывання асалоды, утаймавання жывёльных патрэб цела, што ва ўмовах амаральнага прагматызма нясе пагрозу разбурэння асобе, сям’і, грамадству. Каб зацугліць зверхэнергію патрэбен зверхчалавек.

Кніга разлічана на шырокага чытача, як суцяшэнне для перасяленцаў; сродак адаптацыі да новых месцаў; навука захавання памяці продкаў пантэонамі пагостаў; вопыт духоўнага прыродасаабразнага, патрыятычнага выхавання моладзі, напамін аб неабходнасці лічыцца з законамі прыроды, Творцы сусвету.