Зарэмба, М.М. Здань у храме святой наіўнасці : аповесці

0006

Зарэмба, М.М. Здань у храме святой наіўнасці : аповесці : для сярэд. і ст. шк. узросту / Міхась Зарэмба. – Мінск : Маст. літ., 2011. – 271 с. с. (Школьная бібліятэка). Аповесць выдатнага пісьменніка Міхася  Зарэмбы “Здань ў храме святой наіўнасці”, што дала назву гэтай кнізе, сваім шчырым, спавядальным зместам адрасавана падлеткам. У ёй аўтар распавядае пра таямніцу з’яўлення цнатлівага і чароўнага пачуцця , імя якому – Каханне. А ў аповесці “Дзень магнітнай буры” узнімаюцца балючыя пытанні выхавання ў сям’і, расказваецца пра складаныя ўзаемаадносіны паміж дзецьмі і бацькамі. Чытача не могуць не ўсхваляваць перажыванні і пакуты трынаццацігадовай Веры Ластаўкі, для якой дзень магнітнай буры стаў трагічным днем…