Сакральная геаграфія Беларусі

Сакральная геаграфія Беларусі/ Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 384 с.: іл.

Кніга ― адна з першых спробаў у нашай краіне сістэматычна асэнсаваць традыцыйную і культурную спадчыну беларусаў, захаваную нашымі продкамі ў легендах і паданнях, геаграфічных назвах, багатым фальклорным матэрыяле. Аўтары кнігі паспрабавалі вынікі сваіх назіранняў і даследаванняў, атрыманыя падчас археалагічных раскопак, этнаграфічных і фальклорных экспедыцый, размеркаваць па раздзелах, кожны з якіх прысвечаны той ці іншай сакральнай частцы нашага ландшафту.
З легендамі — па Беларусі!