Ніна Русаковіч — Неруш

Обложка книги пра песню народную

Кніга Ніны Русаковіч “Пра песню народную “Неруш” і Валянціну”, якую атрымалі капыльскія бібліятэкі – гэта не толькі выдатны сучасны (з электроннымі дыскамі) паліграфічны шэдэўр. Дзякуй выдавецтву БДУ за выданне.

Для нас, бібліятэкараў капыльшчыны – гэта краязнаўчая навінка. Тое, што мы збіраем па крупіцах аб самабытным фальклорна-этнаграфічным ансамблі “Неруш”, яе кіраўніку, нашай зямлячцы – сабрана ў адной кнізе.

Запрашаем пазнаёміцца з краязнаўчай навінкай.