Навум Гальпяровіч : На шляху да сябе

Навум Гальпяровіч : На шляху да сябе / уклад. Л. Анцух. – Мінск Чатыры чвэрці, 2012. – 168 с. (Серыя “Асоба і час).

Шматграннасць творчай асобы Навума Гальпяровіча выяўляецца ў яго штодзённай дзейнасці. Кіраўнік міжнароднага радыё “Беларусь”, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, член праўлення Беларускага фонда культуры, старшыня таварыства “Беларусь – Арменія”, старшыня Полацкага зямляцтва ў Мінску… Паэт , празаік , публіцыст , аўтар і вядучы папулярных радыёпраграм, шматлікіх кніжак, што выходзілі ў выдавецтвах краіны…

І ўся гэтая разнастайная дзейнасць прасякнута высокім пачуццём любові да бацькоўскай зямлі, да роднага Полацка, да беларускага слова.

У гэтай кнізе сабраны інтэрв’ю з гэтым цікавым чалавекам , штрыхі да яго творчага партрэта , а таксама артукулы, навэлы, эсэ, успаміны Навума Гальпяровіча, з якімі ён выступаў у беларускім друку.

Кніга зацікавіць многіх: даследчыкаў творчасці аўтара, яго шматлікіх прыхільнікаў, а таксама тых, хто хоча бліжэй пазнаёміцца з асобай аднаго з найбольш яркіх прадстаўнікоў выдатных дзеячаў беларускай культуры.