Максім Танк. На камні, жалезе і золаце : успаміны,эсэ, прысвячэнні


Максім Танк. На камні, жалезе і золаце : успаміны,эсэ, прысвячэнні / уклад. Уладзіміра Казберука. – Мінск : Маст. літ., 2012. – 273 с. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі). Выдавецтва “Мастацкая літаратура” працягвае выпуск бібліяграфічных кніг у папулярнай і прэстыжнай серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. Чарговы том пад выдавецкім грыфам “ЖЗЛБ” прысвечаны памяці Максіма Танка (1912 – 1995), народнага паэта Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. Праз ўспаміны сяброў, пісьменнікаў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй філасофскай велічы і прыгажосці. Абаяльны, добры чалавек, таленавіты творца, глыбоуі філосаф, ён жыве ў сэрцах беларусаў. Вершы-прысвячэнні вядомых пісьменнікаў сплятаюць вянок любові Максіму Танку.