Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы.

Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы. У 2 кн. Кн. 2. 1939 – 2009. Ч. 2. / уклад.: В.Дз. Селяменеў, В.У. Скалабан; рэд. Калегія: М.І. Мушынскі і інш. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – 336 с. Публікуюцца невядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў, матэрыялы бібліяграфічнага характару, сведчанне іх памяці. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федарацыі, Рассійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. Выкарыстаны матэрыялы музеяў песняроў, архіва Якуба Коласа, што зберагаецца ў яго нашчадкаў, а таксама Цэнтральнага навуковага архіва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, іншых сховішчаў. Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і школьных настаўнікаў, студэнтаў, архівістаў, работнікаў бібліятэк і музеяў, краязнаўцаў. Выданне будзе цікавае таксама шырокаму колу чытачоў.