Галіноўская, Н.В. Няма даравання: вершы і паэма

Галіноўская, Н.В. Няма даравання: вершы і паэма / Ніна Галіноўская. – Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2014. – 66 с. – (Дзеці вайны).cw1

У новую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра вядомай паэтэсы Ніны Галіноўскай увайшлі вершы і паэмы «Пра дзяўчынку Галінку», прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Паэма носіць аўтабіяграфічны характар. Тыя пакуты, што напаткалі Галінку пад час вайны, аўтар апісвае жывой беларускай мовай, ярка і запамінальна. Кніга прасякнута філасофскім роздумам пра падзеі ваеннага ліхалецця. У творах Ніны Галіноўскай няма слова «патрыятызм», але гэтае пачуццё – у яе душы, у самой атмасферы яе твораў. Любіць родную Беларусь і берагчы яе гісторыю – заклікае кожная старонка кнігі.
cw1_2