Алесь Бельскі — «Тут іх карані і вытокі»

Зборнік склалі біяграфіі вядомых дзеячаў навукі і культуры з Капыльшчыны, якія праславіліся ў свеце, аднак на радзіме пра некаторых з іх дагэтуль няма публікацый. Пра большасць звесткі адсутнічаюць у беларускіх энцыклапедычных выданнях. Разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, музейных супрацоўнікаў, настаўнікаў, самае шырокае кола чытачоў.

0001

Бельскі, А.І. Тут іх карані і вытокі : вядомыя людзі з Капыльшчыны, якія праславіліся ў свеце / Алесь Іванавіч Бельскі. – Мінск : Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”, 2014. – 71 с.,  [2] арк. іл.,

 

Ад роднае зямлі пачатак…

Артыкулам пад такой назвай пачынаецца новая кніга доктара філалагічных навук Алеся Бельскага «Тут іх карані і вытокі», што ўбачыла свет дзякуючы рэдакцыі часопіса «Роднае слова». Кніга для А. Бельскага незвычайная.

Алесь Іванавіч, як вядома, паспяхова выступае як крытык, літаратуразнавец, гісторык літаратуры. Да ўсяго з’яўляецца празаікам, які пад псеўданімам Алесь Ветах выдаў некалькі кніг прозы. А тут, як відаць з падзагалоўка, радзімазнаўства: «Вядомыя людзі з Капылыдчыны ў свеце».

0004

Канечне, пра некаторых з іх тыя, хто цікавіцца радзімазнаўчай, краязнаўчай праблематыкай, ведалі і дагэтуль. Прынамсі, пра тое, што ў Капылі нарадзіўся класік яўрэйскай літаратуры Мендзеле Мойхер-Сфорым. 3 колішняга маёнтка Дарагавіца родам польская і беларуская пісьменніца, перакладчыца Зоф’я Манькоўская (Тшашчкоўская), якая выступала пад псеўданімам Адам М-скі. У маёнтку Рымя (Рым’я), цяпер тэрыторыя вёскі Дусаеўшчына, нарадзіўся і польскі паэт, літаратуразнаўца, перакладчык Леанард Падгорскі-Аколаў. 3 вёскі Вошкаты пачалася жыццёвая дарога жывапісца, заслужанага мастака РСФСР Пятра Розіна.

На жаль, пра іх звестак было недастаткова. Пра іншых, як напрыклад, пра вучонага географа і палярніка Ісака Далгіна, сведчанне абмяжоўвалася толькі радкамі: «Доктар геаграфічных навук, прафесар Ленінградскага ар ктычнага інстытута АН СССР. Нарадзіўся ў 1910 годзе ў вёсцы Цімкавічы».

 

І гэта не адзінкавы прыклад. Не кажучы ўжо пра тое, што ў даведніках — энцыклапедыі не выключэнне — не напаткаеш звестак пра пасляваенных ураджэнцаў Капыльскага раёна, якія праславіліся па-за межамі Беларусі.

Гэты прабел і ўзяўся ліквідаваць А. Бельскі. Усяго ў ягонай кнізе прад стаўлены звесткі пра 32-х вядомых у свеце людзей Капыльшчыны. Можна напаткаць тут знаёмыя імёны, найперш тыя, пра якія згадвалася вышэй. Але ў асноўным даследчык выступае ў ролі першапраходцы.

Сваю кнігу Алесь Бельскі невыпадкова прысвяціў «светлай памяці брата Анатоля — гісторыка, краязнаўца, педагога». Анатоль Бельскі, які рана пайшоў з жыцця, па сутнасці, і далучыў меншага брата да капыльскага радзімазнаўства. Працуючы дырэктарам Руднянскай базавай школы, Анатоль Бельскі «пачаў сур’ёзна вывучаць гісторыю свайго роду, збіраць радаводныя звесткі». Не без ягонай дапамогі высветлілася, што іх прадзед «Сільвестр Бельскі вучыўся ў Віленскім універсітэце на літаратурным факультэце ў адзін час з Адамам Міцкевічам, Ігнатам Дамейкам, Янам Сабалеўскім і іншымі славутымі філаматамі і філарэтамі». Анатоль Бельскі зацікавіўся лёсам і спадчынай бацькавага брата — прафесара педагогікі Фамы Бельскага, які, дарэчы, стаў адным з герояў кнігі «Тут іх карані і вытокі».

У названай кнізе што ні старонка — адкрыццё. У прыватнасці, да А. Бельскага ніхто і не ведаў, што капыльская зямля апроч Герояў Сацыялістычнай Працы, пра якіх пісалася неаднойчы, дала. яшчэ аднаго — Аляксандра Нахмановіча, які нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Пузава (цяпер Пукава), памёр у 1996-м. Сваё жыццё ён звязаў з Казахстанам. Тройчы абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Казахскай ССР, быў дэлегатам двух з’ездаў КПСС і двух Усесаюзных з’ездаў калгаснікаў.

Адкрыцці пачынаюцца з першага раздзела «Імёны і асобы», у які ўвайшлі артыкулы-персаналіі. 3 Цімкавіч (а гэта малая радзіма і самога А. Бельскага) родам доктар тэхнічных навук, лаўрэат Ленінскай прэміі Рыгор Айзенберг, які зрабіў вялікі ўклад у развіццё тэорыі і тэхнікі антэнных прылад. Падрыхтаваў 50 дактароў і кандыдатаў навук. У Цімкавічах нарадзіўся і оперны спявак Фёдар Андруковіч. Расійскі вучоны-фізіёлаг і рэаніматолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Навум Гурвіч — яшчэ адзін знакаміты цімкавец. 3 Цімкавіч бярэ пачатак жыццёвая сцяжынг І’ероя Савецкага Саюза Уладзіміра На ржымскага, а таксама прамыслоўца, вучонага ў галіне эканомікі, грамадскагг і палітычнага дзеяча Вілора Ордзіна таксама — кампазітара, дырыжора, музыканта, педагога, аднаго з пачынальнікаў прафесійнай  яўрэйскай музыкі Яфрэма ІІІкляра. Кожнаму з іх можна прысвяціць і асобую кнігу.

Алесь Бельскі сабраў звесткі пра польскую пісьменніцу Міхаліну Даманскую (Фядзюшка), якая родам з колішняга маёнтка Чыжэвічы; пра капыляніна Алеся Дземідовіча — татарскага і беларускага агранома-селекцыянера, доктара сельскагаспадарчых навук. Між іншым, у маладосці ён пісаў вершы, друкаваў іх у газеце «Дзянніца», уваходзіў у Аршанскую філію «Маладняка». А хіба не цікава даведацца, што ў вёсцы Вуглы нарадзілася яўрэйская пісьменніца з Канады Эйда Мазэ, у якой, між іншым, ёсць і аўтабіяграфічная кніга «Дзіна», дзе распавядаецца пра гады дзяцінства пісьменніка на Капыльшчыне.

0003

Такім чынам, А. Бельскі апрацаваў на ніве радзімазнаўства ладную дзялянку. Праўда, сам аўтар да сваёй працы ставіцца стрымана: «Рэальна ацэньваю зробленае: гэтая кніжка — маленькі, сціплы дадатак да вялікай радзімазнаўчай кнігі, над стварэннем якой пачалі ў свой час працаваць Б. Багдановіч, П. Сямёнаў, А. Марціновіч, В. Семянкевіч, Ф. Абрамчык, I. Ігнатчык, В. Шуракова і іншыя краязнаўцы». Істотна і такое сведчанне Алеся Бельскага: «Аднак працяг абавязкова будзе! Планую падрыхтаваць выданне біяграфій вядомых землякоў, якія жывуць і працуюць тут, на беларускай зямлі».

Віктар ЦОДЗІК