Літаратурна-гульнёвая праграмма «У маёй сям’і ўсе любяць кнігу»

У рамках Года Кнігі  прайшло чарговае паседжанне сямейных клубаў “У бібліятэку ўсёй сям’ёй” і “Сямейка”, якія працуюць пры цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэках, і прысвечана яно было, менавіта, яе Вялікасці  Кнізе. Гасцямі бібліятэкі сталі сем’і, дзе любяць, шануюць і паважаюць кнігу.  Сваю размову аб кнізе бібліятэкары паспрабавалі зрабіць крыху сур’ёзнай, крыху жартаўлівай, успомнілі аб значэнні кнігі ў жыцці кожнага, аб яе ролі настаўніка, дарадчыка і добрага таварыша, а таксама з гумарам глянулі на нашы ўзаемаадносіны з кнігай.

Пад час мерапрыемства сем’ям быў прапанаваны на лепшае выказванне пра кнігу, а таксама эпіграф да гумарыстычнага малюнка аб кнізе “Што б гэта азначала?”. Нашы  госці праявілі выдатныя паэтычныя здольнасці і  арыгінальнасць, каб выказаць сваю любоў і павагу да кнігі. Пераможцамі конкурса сталі сем’і Шакун, Ермаліцкіх, Шыманскіх, Лук’яновіч, якія атрымалі ў падарунак кнігу. Заахвочвальныя прызы атрымалі сем’і Кахановіч, Таўчковых, Маргун, Гняцько.

У забаўляльнай частцы мерапрыемства бібліятэкары паказалі тэатралізавае прадстаўленне па матывах рускай народнай казкі “Курачка Раба”.  А запрошаныя госці, выкарыстоўваючы падрыхтаваны для іх рэквізіт, паказалі экспромт-спектаклі: “Рэпка”, “Чырвоны каптурок” і “Казка пра рыбака і рыбку”. Усіх прыемна ўразіла выдумка і  неардынарны падыход артыстаў, а таксама,  удзел у спектаклях  самых маленькіх дзетак.

Асаблівую цікавасць у прысутных выклікала гульнёвая праграма, якая  аднолькава захапіла  і дзяцей,  і дарослых. Найбольш удачлівымі ў гульнях сталі Лера Кахановіч, Ягор Ермаліцкі і Ягор Мароз, Насця Таўчкова і Ліза Лук’яновіч. У конкурсе “Ствары  вобраз ідэальнага мужчыны” асабліва прыйшлося пастарацца матулям, вынік, які атрымаўся на паперы, развесяліў усіх прысутных. У гульнях сярод дарослых найбольшы поспех мелі актыўны чытач і  даўні сябар бібліятэкі  Лілія Зайкейвіч і малады тата Аляксей Шыманскі. Добры настрой прысутных,  гарчая гарбата і салодкія прысмакі стварылі ў бібліятэцы цёплую сяброўскую атмасферу.

В.Камінская   нам. дырэктара Капыльскай ЦБС па рабоце з дзецьмі.