Дзень бібліятэк 2012

—————————————————————————————————————————

Правядзеннем літаратурна-музычнай кампазіцыі «Гімн кнізе», 14 верасня Капыльская ЦБС адзначыла Дзень бібліятэк. На свяце прысутнічалі намеснік старышыні Капыльскага РВК Ала Марксаўна Раеўская, начальнік аддзела культуры Капыльскага РВК Наталля Іванаўна Царкова, ветэраны бібліятэчнай справы Мая Міхайлаўна Маскалькова, Галіна Іванаўна Шулешка, Наталля Уладзіміраўна Холад.

Шчырыя віншаванні ад калег атрымалі супрацоўнікі Капыльскай раённай дзіцячай бібліятэкі, якая адзначала сваё 60-годдзе.

Акрамя таго было зладжана пасвячэнне ў бібліятэкары маладога спецыяліста Пукач Святланы Уладзіміраўны, якая дала клятву на вернасць прафесіі.

Лепшыя работнікі ЦБС атрымалі ўзнагароды.